Беларуская Служба

Прэзідэнт Караль Наўроцкі: Буду голасам усяго польскага народа

06.08.2025 13:26
Караль Наўроцкі ўступіў сёння на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Польшча і выступіў з першай прамоваю Сейме.
Прэзідэнт Караль НаўроцкіPAP/Paweł Supernak

Караль Наўроцкі прынёс сёння прэзідэнцкую прысягу перад Нацыянальным сходам. Закончыў словамі яе словамі:«Так мне дапамажы Бог!»

Падчас свайго першага звароту да Сейма прэзідэнт Караль Наўроцкі запэўніў, што будзе голасам усяго польскага народа. Ён таксама сказаў, што выканае ўсе абяцанні, дадзеныя падчас перадвыбарчай кампаніі:

—Я ўключыў свае абяцанні ў План 21, праграму для Польшчы XXI стагоддзя, праграму, якая атрымала 10,5 мільёна галасоў. Таму мая сённяшняя прамова не павінна нікога здзівіць. Я маю намер быць паслядоўным і рашучым у рэалізацыі Плана 21. Праграма, якую я буду рэалізоўваць, — гэта праграма ўстойлівага развіцця польскай дзяржавы. Мы ўсе з польскіх гарадоў і вёсак, і няма ніякай Польшчы А ці Польшчы Б. І гэта не зменіцца ў мае наступныя пяць гадоў. План 21 і мая праграма — «не» нелегальнай іміграцыі, «за» польскі злоты і «не» для еўра.

1 чэрвеня ў другім туры прэзідэнцкіх выбараў Караль Наўроцкі, якога падтрымала апазіцыйная партыя «Права і справядлівасць» (PiS), атрымаў 50,89% галасоў і перамог кандыдата ад Грамадзянскай кааліцыі (KO) Рафала Тшаскоўскага, які атрымаў 49,11%.

IAR/яс