Беларуская Служба

Гісторык, які даследаваў уплыў Крамля на польскіх палітыкаў, узначаліць Бюро нацыянальнай бяспекі

07.08.2025 13:33
Шырокі розгалас выклікала ягоная кніга «СБ і Лех Валэнса» (2008), у якой сцвярджалася, што Валэнса супрацоўнічаў з камуністычнымі спецслужбамі.
        ()     (BBN),  , , 7  2025 .
Прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі прызначыў гісторыка Славаміра Цэнкевіча (справа) кіраўніком Бюро нацыянальнай бяспекі (BBN), Прэзідэнцкі палац, Варшава, 7 жніўня 2025 г. PAP/Paweł Supernak

Прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі прызначыў гісторыка Славаміра Цэнкевіча кіраўніком Бюро нацыянальнай бяспекі (BBN). Гэта прызначэнне тлумачыцца пагрозамі з боку Расіі, а таксама досведам Цэнкевіча ў справах бяспекі.

Славамір Цэнкевіч раней узначальваў Ваеннае гістарычнае бюро, быў сябрам калегіі Інстытута нацыянальнай памяці і кіраваў Камісіяй па ліквідацыі Ввйсковай інфармацыйнай службы.

Шырокі розгалас выклікала ягоная кніга «СБ і Лех Валэнса» (2008), у якой сцвярджалася, што Валэнса супрацоўнічаў з камуністычнымі спецслужбамі. Былы прэзідэнт падаў у суд, але ў траўні 2025 года Цэнкевіч выйграў працэс.

У 2023 годзе Славамір Цэнкевіч узначаліў Дзяржаўную камісію па расследаванні ўплываў Расійскай Федэрацыі ў Польшчы ў 2007–2022 гадах. У лістападзе таго ж года камісія апублікавала прамежкавы даклад, у якім сцвярджалася, што шэраг службовых асобаў у перыяд урадавання кааліцыі PO–PSL дзейнічалі пад расійскім уплывам. Сярод фігурантаў былі названыя Дональд Туск, Барталамей Сянкевіч, Богдан Кліх і іншыя.

Камісія рэкамендавала не дапускаць гэтых асоб да пасадаў, звязаных з бяспекай дзяржавы. Аднак літаральна праз некалькі гадзін пасля публікацыі дакладу Сейм новага склікання распусціў камісію, хаця прэзідэнт Анджэй Дуда ветаваў закон аб яе ліквідацыі.

IAR/эж