Беларуская Служба

Турысты з Паўднёвай Еўропы ўсё часцей праводзяць адпачынак у Польшчы

14.08.2025 11:15
Паводле слоў экспертаў, з-за змены клімату гэтая зʼява будзе ўзмацняцца.
Мазурскія азёрыфота: Беларуская служба Польскага радыё

Турысты з Паўднёвай Еўропы ўсё часцей праводзяць адпачынак у Польшчы. Найбольш папулярнымі з'яўляюцца ўзбярэжжа і горы. Паводле слоў экспертаў, з-за змены клімату гэтая зʼява будзе ўзмацняцца. Томаш Козёл з Marshall Real Estate лічыць, што гэта можа спрыяць зменам у традыцыйных месцах адпачынку. Ён дадаў, што з пачатку пандэміі COVID-19 назіраецца рост цікавасці да куплі нерухомасці ў турыстычных месцах, пакуль што ў асноўным з боку палякаў.

Ён дадаў, што вялікай перавагай Польшчы зʼяўляецца яе разнастайная турыстычная сцэна:

- Мы гаворым пра мора, горы. Гэта мазурскія азёры. Гэта мноства гарадоў, куды яны могуць прыязджаць і праводзіць свой адпачынак.

Паводле звестак Еўрастата, у апошнія гады назіраецца значны рост колькасці замежных турыстаў, якія наведваюць Польшчу ў летнія месяцы. У мінулым годзе колькасць турыстаў у Польшчы дасягнула амаль 39 мільёнаў чалавек, што ператварылася ў амаль 100 мільёнаў начлегаў. Замежныя турысты склалі больш за 20 працэнтаў ад агульнай колькасці турыстаў.

ав