У Дзень Войска польскага, у пятніцу, 15 жніўня, прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі ўсклаў вянок да помніка маршалу Юзэфу Пілсудскаму каля Бельведэра. Прэзідэнта суправаджала ягоная жонка Марта Наўроцкая.
У рамках святкаванняў кіраўнік дзяржавы і першая лэдзі а 8:00 узялі ўдзел у імшы за Айчыну і польскіх жаўнераў у Палявым кафедральным касцёле Войска польскага. А 10:00 на Плошчы маршала Пілсудскага прайшла ўрачыстая змена варты каля Магілы Невядомага Салдата з удзелам кіраўнікоў дзяржавы.
Кульмінацыяй свята Войска польскага стане вайсковы парад «Дзякуем за вашу службу», які пачнецца апоўдні на варшаўскай Вісластрадзе.
15 жніўня — гадавіна перамогі ў Варшаўскай бітве 1920 года, якая забяспечыла незалежнасць Польшчы і спыніла наступ бальшавікоў на Захад. Гэтая падзея займела важнае месца ў гістарычнай памяці палякаў.
Свята Войска польскага ўпершыню адзначалася ў 1923 годзе, пасля калапсу камуністычнага панавання ў Польшчы было адноўлена ў 1992 годзе.
PAP/эж