Беларуская Служба

МУС Польшчы: Павялічваецца колькасць нелегальных спроб перасячэння мяжы з Беларуссю

25.08.2025 16:14
Кіраўнік МУС адзначыў, што сітуацыя застаецца пад кантролем, аднак ціск на ўсходняй мяжы ўсё яшчэ высокі.
-
Польска-літоўская мяжапрофіль Польскай памежнай варты ў у Фэйсбуку

Колькасць спроб незаконнага пераходу мяжы з Беларуссю расце. Пра гэта ў панядзелак, 25 жніўня, падчас нарады сілавых службаў паведаміў міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Марцін Кервіньскі.

Кіраўнік МУС адзначыў, што сітуацыя застаецца пад кантролем, аднак ціск на ўсходняй мяжы ўсё яшчэ высокі:

«Здаецца, што цяпер спакайней, чым яшчэ некалькі тыдняў таму. Але, як мы раніцай абмяркоўвалі з міністрам Душчыкам, відаць: чым больш шчыльна ахоўваецца польска-літоўская мяжа і чым больш мы выяўляем незаконных мігрантаў менавіта там,  тым больш спецслужбы Лукашэнкі павялічваюць ціск на першапачатковым — беларускім кірунку», — паведаміў палітык.

Паводле інфармацыі Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы, з  моманту часовага аднаўлення кантролю на мяжы з Літвой і Германіяй праверана 924 тысячы чалавек, у тым ліку 507 тысяч — на нямецкай мяжы.

IAR/эж