Рознічны продаж у Польшчы павялічыўся на 4,8 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года і на 4,4 працэнта ў параўнанні з папярэднім месяцам, паведаміла Галоўнае статыстычнае ўпраўленне краіны (GUS).
Гэтыя лічбы дэманструюць добрае эканамічнае становішча хатніх гаспадарак у Польшчы, паколькі рознічны продаж – адзін з рухавікоў эканамічнага росту.
Эканаміст Марэк Ляшчынскі (Marek Leszczyński) адзначыў, што купля польскіх тавараў яшчэ больш умацоўвае айчынную эканоміку:
- Калі мы купляем у мясцовых вытворцаў; купляем польскія тавары, то ў большай ступені прычыняемся да росту ўнутранага попыту. Большыя выдаткі, прычыняюцца да росту попыту на тавары і паслугі, у прыватнасці росту ВУП.
Тым не менш, дзеля доўгатэрміновага росту ВУП інвестыцыйныя выдаткі, прызнаў эканаміст.
Міністр фінансаў Анджэй Даманскі падкрэсліў, што дадзеныя па рознічны продаж значна перавысілі чаканні аналітыкаў.
«Аптымізм расце – вельмі вялікі рост пакупак тавараў працяглага карыстання. Інфляцыя зніжаецца, заробкі растуць, а пакупніцкая здольнасць палякаў павышаюцца. Мы паскараемся», – напісаў міністр у сацыяльных сетках.
Базавая інфляцыя, паказчык, які не ўключае цэны на прадукты харчавання і энерганосьбіты, дасягнула 3,3 працэнта ў ліпені.
У мінулым месяцы зарплата з улікам падаткаў і збораў на прадпрыемствах у Польшчы склала больш за 8 905 злотых (больш за 2 090 еўра). Гэта на 7,6 працэнта вышэй, чым за аналагічны перыяд мінулага года.
IAR/аз