Беларуская Служба

Новы навучальны год у Польшчы распачаўся пратэстам настаўнікаў

01.09.2025 13:03
Галоўныя патрабаванні педагогаў — павышэнне заработнай платы і сістэмнае рашэнне праблемы нізкіх даходаў у прафесіі.
     , , 1  2025 .
Польскія настаўнікі пратэстуюць каля Міністэрства адукацыі, Варшава, 1 верасня 2025 г. PAP/Albert Zawada

1 верасня, у першы дзень новага навучальнага года, перад будынкам Міністэрства адукацыі ў Варшаве прайшоў пратэст настаўнікаў з усёй Польшчы. Галоўныя патрабаванні педагогаў — павышэнне заработнай платы і сістэмнае рашэнне праблемы нізкіх даходаў у прафесіі.

Старшыня Саюза польскіх настаўнікаў (ZNP) Славамір Броняж нагадаў, што ўжо паўтара года ў парламенце без вынікаў ляжаць два законапраекты: пра прывязку зарплаты педагогаў да сярэдняга ўзроўню ўзнагароджання ў краіне і пра кампенсацыйныя выплаты.

ZNP настойвае на павышэнні базавага акладу на 10% і стварэнні механізму, які дазволіць аўтаматычна звязваць заробкі педагогаў з агульным узроўнем зарплат у эканоміцы. Прапанова ўрада аб дадатковых 3% павышэнні ў 2026 годзе лічыцца недастатковай.

Наместніца міністра адукацыі Польшчы Катажына Любнаўэр адзначыла, што ўжо выканана абяцанне аб 30% павышэнні зарплат і што дэфіцыт кадраў памяншаецца: калі ў 2023 годзе было больш за 22 тыс. вакантных месцаў, то ў 2025-м — каля 14,4 тысячы.

IAR/эж