Беларуская Служба

З-за імшы ў Медным, расійскія сілавікі затрымлівалі польскіх байкераў 

01.09.2025 15:22
Прэс-сакратар МЗС Польшчы асудзіў дзеянні Масквы.
       ,       .
Матацыклісты сабраліся на Польскіх вайсковых могілках у Медным, дзе была адслужана імша і прачытаныя малітвы.Фота: https://www.facebook.com/profile.php?id=61559846395613

Расійскія сілавікі затрымалі 39 польскіх байкераў, якія ўдзельнічалі ў прабегу памяці ахвяр Катыньскага злачынства ў Медным, каля Цвяры. Удзельнікам прабегу забаронены ўезд у Расію на бліжэйшыя пяць гадоў.

Прэс-сакратар МЗС Польшчы Павел Уроньскі паведаміў, што ўсе ўдзельнікі рэйду ўжо пакінулі тэрыторыю Расійскай Федэрацыі:

«Яны выехалі, аднак у момант знаходжання на могілках у Медным расійскія ўлады палічылі іх прысутнасць і выказванні антырасійскай дзейнасцю. Паводле нашай інфармацыі, яны атрымалі забарону на ўезд у Расію», — заявіў дыпламат. 

Матацыклісты сабраліся на Польскіх вайсковых могілках у Медным, дзе была адслужана імша і прачытаныя малітвы. Паводле расійскіх уладаў, там гучалі лозунгі, прызнаныя антырасійскімі, што і стала падставай для ўмяшання сіалавікоў. Польскія байкеры пасля візіту ў Расію наведалі мінскае ўрочышча Курапаты, дзе аддалі даніну памяці загінулым польскім ахвярам савецкага тэрору.

Прэс-сакратар МЗС Польшчы асудзіў дзеянні Масквы. Міністэрства замежных спраў таксама нагадала пра дзейныя папярэджанні наконт паездак у Расію, а таксама ва Украіну, Ізраіль і Палестыну.

У траўні польская дыпламатыя ўжо пратэставала супраць знішчэння помніка на могілках у Медным, дзе пахаваныя польскія ваеннапалонныя, расстраляныя НКУС у 1940 годзе.

IAR/PAP/эж