Беларуская Служба

У Польшчы пачаліся самыя масавыя вайсковыя вучэнні

02.09.2025 08:55
Вучэнні ахопліваюць сухапутны, марскі і паветраны кампаненты ды будуць праходзіць на палігонах у паўночнай, паўночна-ўсходняй і паўднёва-ўсходняй Польшчы.
  18-     Iron Defender-25
Перакідка тэхнікі 18-й механізаванай дывізіі на вучэніі Iron Defender-25 Крыніца: facebook.com/SztabGenWP

У Польшчы пачаліся стратэгічныя вайсковыя вучэнні Iron Defender-25 – самыя маштабныя для краіны ў 2025 годзе.

Генеральны штаб Войска Польскага паведаміў, што ў манеўрах прымаюць удзел каля 34 тыс. салдат і афіцэраў з Польшчы і краін-саюзнікаў, а таксама больш за 600 адзінак вайсковай тэхнікі розных тыпаў.

Вучэнні ахопліваюць сухапутны, марскі і паветраны кампаненты ды будуць праходзіць на палігонах у паўночнай, паўночна-ўсходняй і паўднёва-ўсходняй Польшчы.

Цяперашнія манеўры прадугледжваюць выкарыстанне новых ударных і разведвальных платформ з улікам практычнага прымянення вопыту, атрыманага падчас вайны ва Украіне.

Польшча паслядоўна ўзмацняе сваю армію, што непасрэдна звязана з нападзеннем Расіі на Украіну і агрэсіўнай рыторыкай Крамля. Так, у 2026 годзе плануецца выдаткаваць на абарону 200 млрд злотых (каля 50 млрд еўра), што складзе 4,8% ад ВУП краіны. Ужо сёння Варшава выдзяляе на абарону 4,48% ВУП – найбольш сярод членскіх краін НАТА.

вс