У сераду, 3 верасня, прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі сустрэнецца з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам. У складзе дэлегацыі прэзідэнта Польшчы шэсць чалавек, аднак у ёй няма прадстаўнікоў Міністэрства замежных спраў. Паводле доктара паліталогіі Стэфана Сэнкоўскага, такое рашэнне з’яўляецца «палітычнай гульнёй».
«Аднак у гэтай гульні не можа быць пераможцаў, галоўным прайграным будзе Польшча», — адзначыў палітолаг. «На жаль, замежная палітыка Польшчы часта функцыянуе як працяг унутранай палітыкі, а менавіта партыйных гульняў. У гэтым выпадку прэзідэнт Нўароцкі відавочна хоча паказаць ураду, што ён мае большы ўплыў у гэтым пытанні. А праблема ў тым, што пасля выконваць палітыку будзе не ён і ажыццяўляць рашэнні, калі яны будуць прынятыя, таксама будзе не ён», — перакананы Стэфана Сэнкоўскі.
Тэмамі перамоваў Караля Наўроцкага і Дональдна Трампа з'яўляецца бяспека, вайна ва Украіне і эканамічнае развіццё. Віцэ-прэм'ер, міністр замежных спраў Польшча Радаслаў Сікорскі заявіў, што прапаноўваў прэзідэнту ўдзел у сустрэчы, але той «не выказаў такога жадання».
Дональд Трамп прыме Караля Наўроцкага ў Белым доме а 11:00 мясцовага часу, што адпавядае 17:00 паводле польскгага часу.
IAR/эж