Беларуская Служба

У былым консульстве Расіі ў Познані будзе адкрыты пашпартны аддзел

04.09.2025 17:15
Расіяне пакінулі будынак консульства ў згаданым горадзе ў канцы мінулага года.
Будынак былога Генеральнага консульства РФ у ПознаніAutorstwa Poznaniak - Praca własna, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=22803727

У будынку былога консульства Расіі ў Познані будзе створаны пашпартны аддзел. «Вялікапольскае ваяводскае ўпраўленне прапануе перанесці туды аддзел выдачы пашпартоў, які размяшчаецца ў цесным і арандаваным будынку», – паясніла намесніца Вялікапольскага ваяводы Караліна Фабісь-Шульц (Karolina Fabiś-Szulc):

- Спачатку мы плануем распрацаваць праект, а пазней пачаць хадайнічаць за сродкі на яго ў Міністэрстве ўнутраных спраў і адміністрацыі. Спадзяюся пачаць адпаведныя перамовы яшчэ на бягучы месяцы.
Ваяводскія ўлады перанялі будынак, з якога дзевяць месяцаў таму з’ехалі супрацоўнікі расійскага консульства.

Улады таксама праверылі аб'ект на наяўнасць магчымых шпіёнскіх прылад. У будынку былога консульства Расіі, ваяводскія ўлады плануюць таксама адкрыць адзін аддзел па абслугоўванні іншаземцаў.

Расіяне пакінулі будынак консульства ў канцы мінулага года, калі Міністэрства замежных спраў Польшчы адклікала дазвол Генеральнаму консульству Расійскай Федэрацыі на дзейнасць у Познані.

IAR/аз