Беларуская Служба

Апытанне: 70 працэнтаў палякаў лічаць, што Ізраіль здзяйсняе генацыд у Газе

11.09.2025 14:15
Цікава, што вінік апытання не адлюстроўвае сімпатыі апытаных да аднаго ці другога боку ў канфлікце.
Дым падымаецца пасля авіяўдару Ізраіля на захадзе горада ГазаPAP/EPA/MOHAMMED SABER

Паводле апытання IPSOS, праведзенага ў жніўні для аналітычнага цэнтра More in Common Polska, ажно 70 працэнтаў палякаў лічаць, што Ізраіль здзяйсняе генацыд у Газе, паведамляе Rzeczpospolita.

Паводле яго, 43 працэнты рэспандэнтаў цалкам згодныя з тым, каб прыпісваць генацыд Ізраілю, а толькі 7 працэнтаў рэспандэнтаў не згодныя з апісаннем дзеянняў Ізраіля ў палестынскай зоне як генацыду.
Што цікава, вынік апытання не адлюстроўвае сімпатыі апытаных да аднаго ці другога боку канфлікту, паясняе ў размове з газетай дырэктар More in Common Polska Адам Трачык.

Паводле эксперта, палякаў у першую чаргу турбуюць ахвяры сярод мірнага насельніцтва.

«Апытанне паказвае, што мы бачым гвалт, можам назваць яго і хочам аказаць гуманітарную падтрымку ахвярам гэтай вайны. І гэта незалежна ад нашых палітычных поглядаў», – дадаў Адам Трачык.

«Паверце, калі б мы хацелі здзейсніць генацыд, мы былі б больш эфектыўнымі», – кажа ў размове з газетай прафесар Эфраім Інбар з кансерватыўнага аналітычнага цэнтра «Іерусалімскі інстытут стратэгіі і бяспекі».

«Я вельмі расчараваны, бо замест таго, каб падтрымліваць Ізраіль, дэмакратычную дзяржаву, яны падтрымліваюць ісламафашысцкія арганізацыі, такія як ХАМАС, якія змагаюцца з Ізраілем. Ізраільцяне асабліва расчараваныя Заходняй Еўропай. Там усё яшчэ пануюць наіўнасць і неразуменне рэалій Блізкага Усходу», – каментуе вынікі апытання ізраільскі палітолаг.

Нагадваем, вайна ў сектары Газа працягваецца з 7 кастрычніка 2023 года, калі ХАМАС напаў на поўдзень Ізраіля, забіўшы прыблізна 1 200 чалавек і выкраўшы 251. Паводле звестак ізраільскай арміі, з 48 чалавек, якія ўсё яшчэ ўтрымліваюцца ХАМАСам, прынамсі 20 надалей жывыя.

Паводле звестак палестынскага боку, у выніку ізраільскіх рэпрэсій было забіта больш за 64 400 палестынцаў, у асноўным мірных жыхароў.

Апытанне было праведзена кампаніяй IPSOS з 6 па 13 жніўня з выкарыстаннем метаду CATI/CAWI на выбарцы з 1 200 рэспандэнтаў.

аз

ХАМАС хоча перамоваў з Ізраілем! Мэта – спыніць вайну ў Сектары Газа

08.09.2025 10:20
Кіраўніцтва арганізацыі падкрэсліла, што вітае ўсе ініцыятывы, накіраваныя на спыненне баявых дзеянняў у анклаве.