Д-р Малгажата Банікоўска (Małgorzata Bonikowska), старшыня Цэнтра міжнародных адносін, ацэньвае гэты крок як разлічаныя дзеянні Расіі і Беларусі.
«Расія павінна быць дрэнным міліцыянерам, а Беларусь — добрым», — сказала экспертка ў эфіры Польскага радыё:
— Гэта на руку Лукашэнку, бо ён не толькі пад санкцыйным ціскам, але і паддаецца крытыцы з усіх бакоў. Заходні свет не прызнае яго прэзідэнтам, а Беларусь лічыцца паклонніцай Расіі. Я думаю, што Беларусь спрабуе гуляць гульню і паказаць сябе больш спакойнай краінай, магчыма, больш адкрытай для дыялогу.
Імёны вызваленых польскіх грамадзян пакуль афіцыйна не апублікаваныя. Вядома, што сярод вызваленых ёсць вядомыя беларускія апазіцыянеры як Мікола Статкевіч ці філосаф Уладзімір Мацкевіч. Вызваленне адбылося пасля сустрэчы ў Мінску паміж Аляксандрам Лукашэнкам і дарадцам Трампа Джонам Коўлам.
Амерыканская дэлегацыя разам з вызваленымі вязнямі знаходзіцца па дарозе з Мінска ў Вільнюс.
Мікола Статкевіч адмаўляецца пакідаць Беларусь.
IAR/яс