«Санкцыі павінны былі быць уведзеныя, але замест гэтага мы атрымалі Аляску. З таго часу (...) напады (з боку Расіі – рэд.) узмацніліся. Таму я спадзяюся, што прэзідэнт Трамп зробіць тое, што сказаў, што зможа. Каб дапамагчы Украіне перамагчы, ёй трэба даць ракеты далёкага радыусу дзеяння, каб працягваць эфектыўную кампанію супраць расійскіх нафтаперапрацоўчых заводаў», – сказаў міністр замежных спраў Польшчы.
Сікорскі меў на ўвазе заяву Трампа ў сакавіку, у якой Пуціну пагражалі санкцыямі, калі на працягу месяца не будзе дасягнута спыненне агню. Аднак ён не выканаў сваіх абяцанняў. Затым, у ліпені, прэзідэнт ЗША папярэдзіў, што ўвядзе 100% другасныя тарыфы на краіны, якія купляюць расійскую нафту. Нягледзячы на тое, што ЗША ўвялі 50% тарыфы на Індыю пасля сустрэчы на Алясцы ў жніўні, яны пакуль не ўвялі іх на іншых гандлёвых партнёраў Расіі, у тым ліку на Кітай.
На пытанне Fox News, ці будзе Польшча прасіць ЗША павялічыць колькасць амерыканскіх войскаў, размешчаных на яе тэрыторыі, Сікорскі заявіў, што гэта адпавядае ўзаемным інтарэсам Вашынгтона і Варшавы.
«Мы дадаем 15 000 долараў у год за кожнага амерыканскага салдата, таму насамрэч танней утрымліваць і навучаць іх у Польшчы, чым у ЗША», – сказаў Сікорскі.
Сікорскі таксама нагадаў, што ў 1990-х гадах Украіна атрымала гарантыі бяспекі ад ЗША ў абмен на пазбаўленне ад трэцяга па велічыні ядзернага арсенала ў свеце.
PAP/вх