Начальнік Генеральнага штаба генерал Веслаў Кукула дадаў, што ўсяго ў Злучаных Штатах пройдуць навучанне 24 польскія пілоты.
«Гэта яшчэ адзін крок у развіцці абарончага патэнцыялу Польшчы і ўмацаванні супрацоўніцтва з нашымі амерыканскімі саюзнікамі. Віншуем пілота і ўсю каманду па падрыхтоўцы», – напісаў Генеральны штаб Польскай арміі.
Пяць гадоў таму Польшча замовіла 32 шматмэтавыя самалёты F-35. У жніўні Дзяржаўны дэпартамент ЗША ўхваліў кантракт на суму 1,85 мільярда долараў на абсталяванне для падтрымкі польскіх знішчальнікаў.
Пастаўка ўсіх самалётаў у Польшчу, як чакаецца, працягнецца да 2030 года.
IAR/вх