Жыхары некалькіх паветаў Люблінскай вобласці атрымалі трывожныя паведамленні ад Урадавага цэнтра бяспекі: «Выконвайце ўказанні ўладаў. Чакайце далейшых аб'яў». Папярэджанне было адпраўлена атрымальнікам у наступных паветах: Хелмскі, Красныстаўскі, Лэньчынскі, Свідніцкі і Уладаўскі.
Аператыўнае камандаванне абвясціла ў суботу, што з-за пагрозы ўдараў беспілотнікаў у ўкраінскіх рэгіёнах, якія мяжуюць з Польшчай, ваенныя самалёты пачалі аперацыі ў паветранай прасторы Польшчы. Самалёты вярнуліся на базы пасля 18:00.
«Наземныя сістэмы супрацьпаветранай абароны і радыёлакацыйнай разведкі вярнуліся да стандартнай аператыўнай дзейнасці», – гаворыцца ў заяве.
Аперацыі насілі прафілактычны характар і, як падкрэслілі вайскоўцы, накіраваны на абарону грамадзян, асабліва ў раёнах, прылеглых да ўкраінскай мяжы.
З-за ваенных аперацый аэрапорт Любліна і кантраляваная зона вакол аэрапорта былі закрытыя для паветраных аперацый.
Прэмʼер-міністр Дональд Туск падкрэсліў, што ў паветранай прасторы Польшчы пачаліся прафілактычныя аперацыі польскай і саюзнай авіяцыі.
вх