Беларуская Служба

Адбой трывогі. Не было парушэння паветранай прасторы Польшчы ў суботу — камандаванне

14.09.2025 09:43
Радарныя сістэмы паказалі магчымае парушэнне паветранай прасторы Польшчы.
Ілюстрацыя aphichato/shutterstock

Паводле звестак Аператыўнага камандавання Узброеных Сіл, учора, 13 верасня, не было парушэння паветранай прасторы Польшчы. У суботу радарныя сістэмы паказалі магчымае парушэнне паветранай прасторы Польшчы, з-за чаго польскія і саюзныя знішчальнікі былі паднятыя ў паветра.

Таксама быў абвешчаны сігнал трывогі для часткі Люблінскага ваяводства. Аператыўнае камандаванне заявіла, што запісы сістэмы маглі быць выкліканы складанымі ўмовамі надвор'я. Тым не менш, рэакцыя войска была неабходная з-за расійскіх аперацый над Украінай, паблізу польскай мяжы.

IAR/нг

Сірэна трывогі ў Люблінскім ваяводстве: «Пагроза паветранага нападу»

13.09.2025 18:43
Урадавы цэнтр бяспекі папярэджвае жыхароў Люблінскага ваяводства: «Пагроза паветранага нападу. Будзьце надзвычай асцярожныя», – гаворыцца ў паведамленні.