Двум грамадзянам Беларусі, якія былі затрыманыя ў Варшаве за выкарыстанне дрона над адной з рэзідэнцый прэзідэнта Польшчы, каля 20 гадоў. Пра гэта паведамілі польскія СМІ са спасылкай на праваахоўныя органы.
Інцыдэнт здарыўся ў панядзелак вечарам. Над Бельведэрам, адной з рэзідэнцый польскага прэзідэнта, афіцэрамі Службы аховы дзяржавы быў заўважаны дрон. Пры дапамозе спецыяльнай апаратуры БПЛА быў хутка прыземлены. Неўзабаве паліцэйскія затрымалі двух маладых чалавек, якімі аказаліся грамадзяне Беларусі.
У Варшаве над урадавымі будынкамі дзейнічае забароненая для беспілотнікаў зона, таму выкарыстоўваць БПЛА там не дазволена.
Маладыя беларусы затрыманыя для высвятлення інцыдэнту. Справай займаецца паліцыя.
вс