Беларуская Служба

Няма адзінагалоснасці на тэму забароны начнога продажу алкаголю ў Варшаве

17.09.2025 08:51
У чацвер (18 верасня) дэпутаты апынуцца перад рашэннем, ці падтрымліваць прэзідэнцкую ініцыятыву, ці адхіліць абедзве прапановы, спасылаючыся на негатыўныя меркаванні большасці раёнаў. 
Варшаваjackmac34/pixabay.com/CC0 Public Domain

Камітэт па сацыяльнай палітыцы і сям'і Варшаўскага гарадскога савета негатыўна ацаніў два праекты рэзалюцый адносна ўвядзення забароны на продаж алкаголю ў начны час. Дэпутаты гарадскога савета будуць галасаваць па іх у чацвер падчас сесіі гарадскога савета.

Першы праект падрыхтаваў мэр Рафал Тшаскоўскі. У праекце прадугледжана абмежаванне продажу алкаголю ў крамах і на запраўках з 23:00 да 6:00. Другая прапанова, прадстаўленая Клубам левых і абʼяднаннем Miasto Jest Nasze (Горад наш), больш жорсткая і пераносіць пачатак забароны на 22:00. У абодвух выпадках правілы не будуць распаўсюджвацца на рэстараны і бары.

Падчас пасяджэння камітэта намеснік старшыні Яраслаў Шастакоўскі (KO) падкрэсліў, што дэпутаты стаяць перад складаным выбарам: «Гэта тэма, якая падзяляе жыхароў Варшавы. Мы павінны ўлічваць вынікі кансультацый, меркаванні раёнаў і аргументы па сутнасці».

Старшыня камітэта Мартына Ялашыньска нагадала, што больш за 80% рэспандэнтаў у грамадскіх кансультацыях прагаласавалі за ўвядзенне забароны на продаж.

Большасць раёнаў – 14 з 18 – выказалі негатыўнае меркаванне адносна абедзвюх прапаноў, баючыся, што забарона не адпавядае іх мясцовым патрэбам або перанясе праблемы на суседнія раёны. Аднак прыхільнікі забароны прыводзяць прыклады з іншых гарадоў, дзе колькасць умяшанняў паліцыі і муніцыпальнай аховы скарацілася пасля ўвядзення забароны.

Мэр Рафал Тшаскоўскі, які спачатку паставіўся да гэтага пытання з асцярожнасцю, у рэшце рэшт падтрымаў забарону.

У чацвер (18 верасня) дэпутаты апынуцца перад рашэннем, ці падтрымліваць прэзідэнцкую ініцыятыву, ці адхіліць абедзве прапановы, спасылаючыся на негатыўныя меркаванні большасці раёнаў. Вынікі галасавання могуць вызначыць, ці далучыцца Варшава да іншых польскіх гарадоў, якія ўжо ўвялі забарону на начны час.

ав