Беларуская Служба

У межах літаратурнага фестывалю «Znaczenia» Андрэй Хадановіч будзе чытаць вершы па тэлефоне

17.09.2025 17:06
Кожны, хто патэлефануе на «Паэзіяфон», пачуе верш на дабранач ад дзяжурнага паэта.
Андрэй ХадановічПольскае радыё для замежжа

«Паэзіяфон» будзе праходзіць ў межах фестываля, прысвечанага літаратуры, у суботу 20 верасня. На начной паэтычнай лініі (нумар тэлефону 519 723 455) будуць дзяжурыць паэты – беларус Андрэй Хадановіч, Агата Яблоньска, Яанна Мюлер і Адам Плюшка. Кожны, хто патэлефануе на «Паэзіяфон», пачуе верш на дабранач ад дзяжурнага паэта.

У 2025 годзе фестываль будзе доўжыцца тры дні — 20, 21 і 22 верасня. Ён праходзіць у Валоміне, пад Варшавай.

У праграме, сярод іншага, размова з польскай пісьменніцай беларускага паходжання Анэтай Прымакай-Онішк і дырэктарам Беларускага культурнага цэнтра ў Беластоку Анатолем Вапам пра рэпрэсіі і аднаўленне памяці.

У суботу ў гарадскім доме культуры адбудзецца канцэрт гурта Sw@da x Niczos, якія спяваюць на падляшскай гаворцы.

ав