Беларуская Служба

Жыхары Варшавы могуць скарыстацца новымі бясплатнымі прышчэпкамі

18.09.2025 09:36
Сепсіс, пнеўманія і кляшчовы менінгіт – гэта толькі некаторыя з сур'ёзных ускладненняў і захворванняў, якія можна прадухіліць з дапамогай вакцынацыі.
Вакцынацыяkfuhlert/pixabay.com/CC0 Public Domain

Жыхары Варшавы могуць скарыстацца бясплатным пакетам прышчэпак, які фінансуецца Варшаўскім гарадскім саветам.

Нядаўна былі запушчаны дзве новыя праграмы, дзякуючы якім падлеткі і маладыя людзі могуць атрымаць прышчэпку ад менінгакокавай інфекцыі – асабліва небяспечнай бактэрыі, якая можа выклікаць сепсіс.

Каляндар вакцынацыі ад менінгакокаў складаецца з адной дозы. Для падлеткаў ва ўзросце 11-19 гадоў і асоб ва ўзросце 20-25 гадоў, якія пражываюць у Варшаве, вакцынацыя бясплатная ў рамках гарадской праграмы. Рынкавы кошт вакцыны складае прыблізна 220 злотых.

Другая праграма – бясплатная вакцынацыя ад кляшчовага энцэфаліту для жыхароў Варшавы ва ўзросце 20-59 гадоў.

Таксама ў гэтым годзе будзе распачата бясплатная праграма вакцынацыі ад апаясвальнага лішаю для жыхароў ва ўзросце ад 55 гадоў.

Поўны спіс устаноў, у тым ліку гарадскіх паліклінік, дзе можна зрабіць прышчэпку, даступны на сайце zdrowie.um.warszawa.pl.

ав