Беларуская Служба

Міністр абароны Польшчы: Мы падпішам пагадненне з Украінай аб супрацоўніцтве ў галіне эксплуатацыі беспілотнікаў

18.09.2025 11:20
Касіняк-Камыш прыбыў ва Украіну сёння раніцай з нечаканым візітам, дзе, сярод іншага, наведаў польскія вайсковыя могілкі ў Быкоўні пад Кіевам. 
 -
Уладзіслаў Касіняк-Камыш і Дзяніс Шмыгаль PAP/Vladyslav Musiienko

- Мы падпішам пагадненне аб супрацоўніцтве з Міністэрствам абароны Украіны адносна, сярод іншага, набыцця навыкаў эксплуатацыі беспілотнікаў, – заявіў віцэ-прэм'ер і міністр нацыянальнай абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш у чацвер падчас візіту ў Кіеў.

Касіняк-Камыш прыбыў ва Украіну сёння раніцай з нечаканым візітам, дзе, сярод іншага, наведаў польскія вайсковыя могілкі ў Быкоўні пад Кіевам. У яго таксама запланавана сустрэча з міністрам абароны Украіны Дзянісам Шмыгалем.

- Мы падпішам пагадненне аб супрацоўніцтве паміж міністэрствамі, а таксама аб набыцці навыкаў эксплуатацыі беспілотнікаў. Перамовы будуць сканцэнтраваны на развіцці сумесных прамысловых ініцыятыў. Я думаю, што палякі вельмі чакаюць гэтага, – сказаў Касіняк-Камыш.
Ён дадаў: «Яшчэ адно пытанне – гэта паляпшэнне навыкаў нашых войскаў на аснове вопыту ва Украіне».

«Укараненне ўрокаў, атрыманых на новым полі бою, мае вырашальнае значэнне для трансфармацыі Узброеных сіл Польшчы і для трансфармацыі НАТА ў цэлым. Развіццё

Цэнтра аналізу, падрыхтоўкі і адукацыі НАТА-Украіна (JATEC) у Быдгашчы таксама зʼяўляецца важным элементам. Гэта адзіная ўстанова, якая адчувальна злучае НАТА і Украіну», – дадаў Касіняк-Камыш.

ав