Беларуская Служба

У Бостане ўручылі Шнобелеўскую прэмію. Адзін з лаўрэатам - польскі даследчык

19.09.2025 08:55
Прафесар Заенкоўскі гадамі праводзіць даследаванні нарцысізму, у тым ліку ўзаемасувязі паміж нарцысізмам і інтэлектам.
   (Marcin Zajenkowski)
Прафесар Марцін Заенкоўскі (Marcin Zajenkowski) з Варшаўскага ўніверсітэтакрыніца: sadeczanin.info

35-я цырымонія ўручэння Шнобелеўскай прэміі (Ig Nobel Prize) адбылася ў Бостане. Сярод лаўрэатаў гэтага года быў польскі прафесар Марцін Заенкоўскі (Marcin Zajenkowski) з Варшаўскага ўніверсітэта. Ён атрымаў прэмію па псіхалогіі.

Цырымонія ўручэння Шнобелеўскай прэміі, якая ўшаноўвае дзіўныя  навуковыя адкрыцці, адбылася ў ноч з чацвярга на пятніцу ў Бостанскім універсітэце. Лаўрэатамі па псіхалогіі сталі прафесар Марцін Заенкоўскі з кафедры псіхалогіі Варшаўскага ўніверсітэта і прафесар Жыль Жыньяк ( Gilles Gignac) з Універсітэта Заходняй Аўстраліі. Журы адзначыла польска-аўстралійскі дуэт за працу пад назвай «Узровень інтэлекту супадае з пачуццём нарцысічнай выключнасці».


Прафесары Заенкоўскі і Жыньяк былі адзначаны за свой артыкул, апублікаваны ў часопісе Intelligence. Там былі прадстаўлены вынікі даследавання, якое вывучала ўплыў зваротнай сувязі ўзроўня інтэлекту з узроўнем нарцысізму. Даследаванне праводзілася на групе з 361 чалавека, якім пасля праходжання тэсту на IQ выпадковым чынам паведамлялі, што ў яны атрымалі больш або менш балаў за сярэдні ўзровень.

У выніку тыя, каму казалі, што ў іх больш балаў чым у сапраўднасці, пачалі больш верыць у сябе, адчувалі сябе выключнымі і назіралася ўзмацненне нарцысічнай велічы. І наадварот, тыя, каму казалі, што іх каэфіцыент інтэлекту невялікі, страцілі ўпэўненасць — як у ацэнцы свайго інтэлекту, так і ў пачуцці выключнасці.

«Цікава, што людзі з выяўленымі нарцысічнымі рысамі былі больш устойлівыя да негатыўнай інфармацыі. Гэта можа сведчыць аб тым, што нарцысізм можа выступаць у якасці ахоўнага шчыта ад крытыкі», — дадаў польскі навуковец.

Лаўрэат прызнаўся, што быў здзіўлены, калі атрымаў інфармацыю пра тое, што камітэт хоча прысудзіць яму прэмію, і што спачатку ён крыху вагаўся.

«Дагэтуль я асацыяваў Шнобелеўскую прэмію толькі з чымсьці смешным. Але калі я пачаў больш чытаць пра гэтую ўзнагароду, я заўважыў, што ключавое паняцце тут — дыстанцыяванне ад сябе, і гэта мне падабаецца. Акрамя таго, гэта ўзнагарода за рэальныя даследаванні, апублікаваныя ў прэстыжных часопісах; сапраўдныя лаўрэаты Нобелеўскай прэміі прысутнічаюць на гала-цырымоніі; лаўрэаты даюць інтэрв'ю ў Nature, таму гэты аспект, які выклікае ўсмешку, з'яўляецца дадатковым бонусам», — сказаў Заенкоўскі.

TVN24/яс