Беларуская Служба

Больш за палову палякаў станоўча ацэньваюць прысутнасць украінцаў у краіне

21.09.2025 11:41
Дынаміка меркаванняў за апошнія два гады паказвае паступовае зніжэнне пазітыўнага ўспрымання. 
Грамадзяне Украіны на польскай памежнай станцыі Пшэмысль Shutterstock/0simon0 SzymonLaszewski

52,7% жыхароў Польшчы станоўча ставяцца да прысутнасці ўкраінцаў у краіне і іх інтэграцыі ў грамадства. Адмоўнае меркаванне выказалі 37% апытаных, яшчэ 10,3% рэспандэнтаў не змаглі адказаць на пастаўленае пытанне. Такія дадзеныя вынікаюць з даследавання, праведзенага сацыялагічнай лабараторыяй United Surveys па замове партала Wirtualna Polska.

Дынаміка меркаванняў за апошнія два гады паказвае паступовае зніжэнне пазітыўнага ўспрымання. У верасні 2023 года станоўча ацэньвалі прысутнасць украінцаў 64,4% палякаў, адмоўна – 29,5%. У студзені 2025 года гэты паказчык склаў 55,3% і 33% адпаведна.

Найбольшую падтрымку ўкраінцам дэманструюць выбаршчыкі кіруючай ліберальна-цэнтрысцкай кааліцыі – 62% станоўчых адказаў супраць 32% адмоўных. Сярод прыхільнікаў права-кансерватыўнай апазіцыі суадносіны складаюць 49% да 40%.

вс