Беларуская Служба

Каля 50 000 турыстаў наведалі Татры ў апошнія выходныя (ФОТА)

22.09.2025 16:03
Гэта велізарная нагрузка на каштоўную татранскую прыроду, б’юць трывогу тамтэйшыя гіды і асветнікі прыроды.
 50 000
Каля 50 000 турыстаў наведалі Татры ў апошнія выходныяPAP/Grzegorz Momot

У апошнія летнія выходныя ў найвышэйшыя польскія горы прыехала каля 50 000 чалавек. Турыстам даводзілася стаяць у чэргах да трох гадзін, каб прайсці некаторыя адрэзкі горных сцежак.

Татры ў апошнія выходныя. PAP/Grzegorz Momot Татры ў апошнія выходныя. PAP/Grzegorz Momot


«Такая вялікая колькасць турыстаў – гэта велізарная нагрузка на каштоўную татранскую прыроду», – кажа гід па Татрах і асветнік прыроды Ян Кшэптоўскі-Сабала (Jan Krzeptowski-Sabała):

- Пасля такіх выходных сцёкавыя воды проста цякуць праз яры шляху «Орля Пэрць». Таксама выглядаюць сцежкі сцежкі на масіў Рысы або Гевонт. Гэта таму, што сотні людзей спраўлялі там свае фізіялагічныя патрэбы, і, на жаль, гэтага немагчыма ачысціць.

У суботу і нядзелю Татранская валанцёрская выратавальная служба (TOPR) правяла 17 выратавальных аперацый. Ніхто не загінуў.

Татры ў апошнія выходныя. PAP/Grzegorz Momot Татры ў апошнія выходныя. PAP/Grzegorz Momot

Найбольш сур'ёзнае нешчаслівае здарэнне адбылaся на адным з участкаў згаданага шляху «Орля Пэрць». Турыст, які ўпаў з вялікай вышыні, быў дастаўлены верталётам у бальніцу ў Закапанэ са шматлікімі ўнутранымі траўмамі.

Татры ў апошнія выходныя. PAP/Grzegorz Momot Татры ў апошнія выходныя. PAP/Grzegorz Momot

IAR/аз