Беларуская Служба

У Варшаве пройдзе мерапрыемства для палітвязняў і іх сяброў

23.09.2025 10:28
Уваход на імпрэзу свабодны, але вітаецца данат ад 50 злотых на дапамогу палітвязням.
 67
Плакат #67ВольныДзеньграфіка арганізатараў

У суботу, 27 верасня, у Варшаве пройдзе мерапрыемства на адкрытым паветры для палітвязняў і іх сяброў #67ВольныДзень.

На фэсце выступяць беларускія і польскія музыканты. Таксама на сцэну выйдуць палітвязні Анатоль Хіневіч і Сяргей Далівеля, паведамляе «Будзьма».

Вядучыя імпрэзы – музычная журналістка Марына Савіцкая і акцёр Ігар Сігоў.

Акрамя таго, гасцей імпрэзы чакаюць пачастункі: веганскія стравы, плоў, шашлык і дранікі ад Беларускай асацыяцыі палітвязняў «Да Волі!».

Уваход на імпрэзу свабодны, але вітаецца данат ад 50 злотых на дапамогу палітвязням. Усе сродкі пойдуць на праекты аб‘яднання «Да Волі!» – галоўнага арганізатара мерапрыемства.

Партнёры падзеі – Музей Вольнай Беларусі, Чэшскі філіял Офіса Святланы Ціханоўскай, Прадстаўніцтва Аб’яднанага пераходнага кабінету па нацыянальным адраджэнні, Асацыацыя «Razam.ch».

Мерапрыемства пройдзе на беразе Віслы. Пачатак – а 16:00 гадзіне.

вс