Беларуская Служба

Польшча адкрывае мяжу з Беларуссю

23.09.2025 14:59
Пра гэта паведаміў прэм’ер-міністр краіны Дональд Туск.
-        . 23  2025 ,
Прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск паведаміў на паседжанні ўраду . 23 верасня 2025 года, ВаршаваPAP/Piotr Nowak

Прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск паведаміў на паседжанні ўраду пра адкрыццё мяжы з Беларуссю. Польска-беларускія памежныя пераходы былі закрытыя з-за расійска-беларускіх ваенных вучэнняў «Захад-2025». Мяжу адкрыюць у ноч з серады на чацвер – з 24 на 25 верасня.

- Па-першае, я хацеў бы паведаміць пра рашэнне, прынятае сумесна з міністрам унутраных спраў і адміністрацыі, які неўзабаве падпіша адпаведную пастанову аб аднаўленні працы памежных чыгуначных і аўтамабільных пераходаў, якія былі закрытыя з-за вучэнняў «Захад». А таксама з-за ўзмацнення пагрозы і палітычнай нестабільнасці на нашых межах у рэгіёне.

Прэмʼер-міністр таксама падкрэсліў, што сітуацыя ў рэгіёне застаецца напружанай. Дональд Туск нагадаў, што Польшча ў адказ на вучэнні «Захад» правяла ўласныя ваенныя вучэнні.

Польшча закрыла ўсе кантрольна-прапускныя пункты на мяжы з Беларуссю, уключаючы адзіны КПП Цярэспаль (Брэст), які выкарыстоўваўся для пропуску легкавых аўтамабіляў, 12 верасня – у першы дзень беларуска-расійскіх стратэгічных вучэнняў «Захад-2025», якія і паслужылі падставай для такога рашэння.

вс