Беларуская Служба

У Ольштыне затрымалі падлетка па справе падрыхтоўкі да тэрарыстычнай дзейнасці

24.09.2025 15:00
 Некалькі месяцаў таму за такую падрыхтоўку былі затрыманыя трое 19-гадовых мужчын. 
Эвакуацыя жыхароў з будынку PAP/Tomasz Waszczuk

У Ольштыне затрымалі чацвёртага чалавека ў сувязі з падрыхтоўкай тэрарыстычнай дзейнасці, паведаміў прэс-сакратар міністра-каардынатара спецыяльных службаў Яцэк Дабжынскі. Некалькі месяцаў таму за такую падрыхтоўку былі затрыманыя трое 19-гадовых мужчын. У той час юнакі вучыліся страляць і збіралі піратэхніку.

Як заявіў Яцэк Дабжынскі, такія падазрэнні існавалі і ў выпадку арыштаванага сёння падлетка.

- Гэты 19-годак сёння раніцай быў затрыманы ў месцы свайго пражывання. Па загадзе Акружной пракуратуры ў Ольштыне функцыянеры Агенцтва ўнутранай бяспекі зайшлі да яго ў кватэру. Падчас праверкі выявілася, што ёсць абгрунтаваныя падазрэнні, што ў кватэры знаходзяцца небяспечныя матэрыялы, магчыма, нават выбуховыя.

Пагрозы жыццю і здароўю жыхароў будынка, дзе быў арыштаваны падазраваны, няма. Усе жыхары будынка былі папярэдне эвакуяваныя, а службы ўсё яшчэ абшукваюць кватэру. Яцэк Дабжынскі паведаміў, што ў аперацыі ўдзельнічае сабака, які шукае піратэхніку, і ён ужо выявіў след.

ав