Беларуская Служба

Бандыты выраблялі падробленыя лекі, якія маглі быць небяспечныя для здароўя людзей

26.09.2025 08:56
Былі канфіскаваныя гатовыя вырабы на суму не менш за 20 мільёнаў злотых.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Steve Buissinne/pixabay.com/CC0 Public Domain

Супрацоўнікі Цэнтральнага бюро расследаванняў ліквідавалі найбуйнейшую ў Польшчы нелегальную фабрыку па вытворчасці лекавых і стэроідных прэпаратаў. 

Цэнтральнае бюро расследаванняў (CBŚP) сумесна з Польскім антыдопінгавым агенцтвам выявіла нелегальную фабрыку ў Заходнепаморскім ваяводстве. На месцы была знойдзена поўная вытворчая лінія падробленых лекаў і стэроідаў. З памяшкання была канфіскаваная вялікая колькасць гатовай прадукцыі на суму прыблізна 20 мільёнаў злотых. Эксперты ацанілі, што ўмовы вытворчасці груба парушалі стандарты, а вырабленая прадукцыя магла ўяўляць сур'ёзную пагрозу для здароўя, асабліва з-за таго, што ў яе склад уваходзілі ін'екцыйныя прэпараты.

Сем чалавек, у тым ліку кіраўнік банды, былі арыштаваныя. Ім было прад'яўлена абвінавачанне ва ўдзеле ў арганізаванай злачыннай групе, незаконным вырабе лекаў і адмыванні грошай.

IAR/нг