Беларуская Служба

2026 год можа стаць Годам Польскага радыё. Сейм прыняў рэзалюцыю па гэтым пытанні

26.09.2025 13:36
420 дэпутатаў прагаласавалі «за», 1 — «супраць», 5 — «устрымаліся».
  .
Мікрафон Польскага радыё.Polskie Radio

«На працягу ста гадоў Польскае радыё было сведкам падзей, сродкам рэагавання на бягучыя здарэнні. Яно інфармавала, забаўляла і адыгрывала надзвычай важную ролю ў адукацыі, выхаванні і фарміраванні густаў многіх пакаленняў», — гаворыцца ў рэзалюцыі.

У дакуменце названыя шматлікія знакавыя праграмы Польскага радыё: «Вясёлая львоўская хваля», радыёпастаноўка «Матысякі», «Сігналы дня», «Лета з радыё», «RadioKurier», «Спіс хітоў Трэцяй праграмы», «60 хвілін за гадзіну», «Спартыўная хроніка» ды іншыя.

Адзначаецца, што Польскае радыё не толькі інфармуе, але і аб'ядноўвае слухачоў.

«У XXI стагоддзі яго сацыяльная функцыя не змяншаецца; лічбавы свет і развіццё тэхналогій яшчэ больш умацоўваюць гэтую функцыю і спрыяюць павелічэнню важнасці і пазіцыі Польскага радыё», — гаворыцца ў праекце рэзалюцыі.

IAR/нг