Сенатар «Грамадзянскай платформы» Гжэгаж Схетына (Grzegorz Schetyna) сказаў у эфіры Трэцяй праграмы Польскага радыё, што Рафал Тшаскоўскі ад самага пачатку быў прыхільнікам забароны, аднак яго меркавання не падзялілі дэпутаты гарадской рады.
— У Польшчы ўсё часцей адмаўляюцца ад адкрытага продажу алкаголю ноччу ў розных гарадах. Я размаўляў з сябрамі з Кракава пра статыстыку – лічбы, якія вынікаюць з забароны на продаж алкаголю. Аказваецца, стала да 70% менш правапарушэнняў, звязаных з выпіўкай. На маю думку, мясцовым дэпутатам у Варшаве не хапіла вытрымкі, каб спакойна зірнуць на гэтыя дадзеныя і абмеркаваць іх.
Падчас мерапрыемства Campus Academy у Мяндзыздроях Рафал Тшаскоўскі паведаміў, што на наступным тыдні дэпутаты прымуць рашэнне аб увядзенні начной забароны на продаж алкаголю ў двух раёнах — на Празе-Поўнач і ў Цэнтры. Ён таксама дадаў, што канчатковае рашэнне аб начной забароне на тэрыторыі ўсяго горада будзе прынята вясной наступнага года.
IAR/нг