Беларуская Служба

Войска Польскае запрашае на трэніроўкі ў бліжэйшыя выходныя

27.09.2025 12:15
На наступным тыдні (4 кастрычніка) у выбраных месцах адбудуцца васьмігадзінныя суботнія трэніроўкі.
Ілюстрацыйнае фотаPAP/Rafał Guz

Польская армія зноў адчыняе дзверы сваіх падраздзяленняў. На наступным тыдні (4 кастрычніка) у асобных месцах адбудуцца васьмігадзінныя суботнія трэніроўкі. Кракаў першым прыме ўдзел. У наступныя суботы да іх далучацца іншыя гарады, у тым ліку Варшава, Познань, Уроцлаў, Быдгашч, Жэшаў і Гдыня.

Трэніроўкі будуць праводзіць найлепшыя інструктары арміі. Трэніроўкі прызначаны для атрымання базавых ведаў па самаабароне, бяспецы і першай дапамозе, запэўнівае падпалкоўнік Міхал Томчык з Міністэрства абароны.

Валанцёры таксама азнаёмяцца з асновамі рэагавання на сігналы трывогі і інфармацыяй аб выжыванні ў цяжкіх умовах.

Праект «Трэніруйся з арміяй» арганізуецца ўжо сёмы раз. Заняткі будуць праводзіцца кожную суботу месяца. Падрабязную інфармацыю аб мерапрыемстве можна знайсці на сайтах Міністэрства абароны, і вайсковых часцей.

Заяўкі на трэніроўкі можна падаваць з сённяшняга дня (27 верасня). Папярэднія разы навучанне прайшло больш за 31 000 добраахвотнікаў.

ПР/юл