Беларуская Служба

У Варшаве загудуць сірэны. Правяраюць сістэму апавяшчэння 

29.09.2025 13:13
Мясцовыя ўлады Варшавы заклікаюць жыхароў захоўваць спакой і не прымаць ніякіх дзеянняў у сувязі з уключэннем сірэн.
                .
Мясцовыя ўлады Варшавы заклікаюць жыхароў захоўваць спакой і не прымаць ніякіх дзеянняў у сувязі з уключэннем сірэн. aphichato/shutterstock

З 29 верасня па 3 кастрычніка ў Варшаве могуць гучаць сігналы паветранай трывогі. У гэты перыяд у некалькіх раёнах польскай сталіцы запланаваны тэставыя ўключэнні сістэмы экстранага апавяшчэння і папярэджання насельніцтва. З падрабязнасцямі карэспандэнт Польскга радыё Аркадыуш Аўгустыняк:

«Сірэны могуць уключацца з 8-й раніцы да пасляабедзенных гадзін. Прычына — праверка пасля мадэрнізацыі сістэмы апавяшчэння. Людзі, якія знаходзяцца ў Варшаве, могуць пачуць кароткія, гукавыя сігналы. Мэтай праверкі з’яўляецца тэставанне спраўнасці сістэмы, таму сігналы не павінны ўспрымацца як сапраўдныя трывожныя паведамленні».

Мясцовыя ўлады Варшавы заклікаюць жыхароў захоўваць спакой і не прымаць ніякіх дзеянняў у сувязі з уключэннем сірэн.

iar/эж