Польшча і Японія святкуюць дзесяцігоддзе стратэгічнага партнёрства. Нацыянальны дзень Польшчы праходзіць на Сусветнай выставе EXPO ў Осацы. Урачыстасці далі магчымасць зблізіць культуры дзвюх краін і правесці дзелавыя перамовы.
1 кастрычніка 2025 года на тэрыторыі выставачнага цэнтра Osaka Expo праходзіць Нацыянальнае свята Польшчы — найважнейшая падзея ў прысутнасці Польшчы на сусветнай выставе. Мерапрыемства дае магчымасць падкрэсліць дасягненні, каштоўнасці і разнастайнасць сучаснай Польшчы ў прысутнасці высокапастаўленых гасцей.
Нягледзячы на тое, што краіны раздзяляе больш за 12 500 кіламетраў, то іх усё ж аб'ядноўвае ўзаемная сімпатыя і моцныя дзелавыя сувязі. У Польшчы працуе каля трохсот японскіх кампаній – вытворцы электронікі, фармацэўтыкі і аўтамабільных дэталяў.
Палякі і японцы шануюць традыцыі і імкнуцца да інавацый, гаворыць віцэ-спікер Сейма Моніка Веліхоўска:
- Мы павінны пастаянна будаваць і набліжаць нашыя народы, калі казаць пра мастацтва, культуру, але найперш пра патрэбныя інвестыцыі.
Міністр гандлю Японіі ўзгадаў выдатнага кінарэжысёра Анджэя Вайду, які заснаваў Музей японскага мастацтва і тэхналогій у Кракаве. Дзевятнаццаць японскіх піяністаў прыедуць у Варшаву, каб паўдзельнічаць у конкурсе Шапэна.
ав