Мінулай ноччу ізраільскія войскі затрымалі членаў флатыліі, якая плыла ў сектар Газа.
Падчас прэс-канферэнцыі ў Гданьску міністр замежных спраў Радаслаў Сікорскі абвясціў, што консульская служба акажа дапамогу затрыманым палякам. Ён таксама нагадаў, што Міністэрства замежных спраў не рэкамендуе паездкі ў небяспечныя раёны.
- Вядома, консульская служба ратуе і дапамагае палякам, якія апынуліся ў праблемнай сітуацыі. У сваю чаргу дэпутацкі імунітэт абавязвае толькі ў краіне. Таму я яшчэ раз прашу і заклікаю не падарожнічаць у небяспечныя раёны.
Раней прэс-сакратар МЗС Мацей Вевяр абвясціў, што затрыманыя польскія грамадзяне ў бяспецы. У паведамленні ў сацыяльных сетках ён дадаў, што польскі консул ужо знаходзіцца ў Ашдодзе, куды павінны былі перавезці актывістаў. Аднак Міністэрства замежных спраў Ізраілю абвясціла, што затрыманыя будуць дэпартаваны ў Еўропу.
У чацвер раніцай Міністэрства замежных спраў Ізраілю абвясціла, што члены экіпажаў гуманітарных суднаў флатыліі ў Сектар Газа, захопленых ізраільскім флотам, знаходзяцца на шляху ў Ізраіль, адкуль яны будуць дэпартаваны ў Еўропу. Яно дадало, што затрыманыя здаровыя і ў бяспецы.
ав