Расія планавала серыю дыверсій у Польшчы. Планавалася выкарыстоўваць беспілотнікі і банкі ад кукурузай, начыненыя выбухоўкай. Атака была накіравана на элементы крытычна важнай інфраструктуры. Расія хацела, каб у гэтых дзеяннях вінавацілі Украіну. Расследаваннем справы займаюцца Агенцтва ўнутранай бяспекі і пракуратура.
Міністр замежных спраў Радаслаў Сікорскі нагадаў, што такія дзеянні называюцца аперацыямі «пад фальшывым сцягам». «Гэта стандартная практыка для расійскіх спецслужбаў», – сказаў ён на прэс-канферэнцыі ў порце Гданьска:
- Гэта з’ява, калі Расія нешта робіць сама, а абвінавачвае ахвяр агрэсіі. Нельга дапусціць, каб польскае грамадства ў выніку аперацый замежных спецсіл паддалося спробе выклікаць агіду ў дачыненні да Украіны, якая адважна змагаецца.
Сярод магчымай мэты Расіі пры правядзенні аперацыі называецца спроба праверкі каналаў для перапраўкі выбухоўкі, каб пасварыць палякаў з Украінай, разбіць еўрапейскую салідарнасць, каб расійская агрэсія перамагла, сцвердзіў прэс-сакратар міністра-каардынатара спецыяльных службаў Яцэк Дабжыньскі.
Улетку 2024 года 27-гадовы ўкраінец, які жыве ў Катавіцах, Уладзіслаў Д. тройчы ездзіў з Польшчы ў Літву. Ён выконваў заданні, якія яму праз Тэлеграм даручыў карыстальнік пад псеўданімам «Воін». Паводле звестак польскай разведкі, гэты псеўданім прадстаўляе штаб-кватэру расійскай ваеннай разведкі ГРУ.
Падчас сваёй першай паездкі Уладзіслаў Д. адкапаў на могілках бляшанкі, у якіх нібыта знаходзілася кансерваваная кукуруза. Па ўказанні «Воіна» ён прывёз у Польшчу дзве бляшанкі. Ён пакінуў іх каля з'езда з шашы А2 у напрамку Згежа. Бляшанкі зніклі. Літоўская контрразведка дабралася да могілак і знайшла схованку расійскай разведкі. У бляшанках знаходзілася магутная, шчыльна ўпакаваная выбухоўка. Эксперты падлічылі, што рэчыва ў бляшанцы мела выбуховую магутнасць 1,4 кг трацілу.
ав