Беларуская Служба

МУС Польшчы распрацоўвае працэдуру праверкі ўзроўню асіміляцыі прэтэндэнтаў на грамадзянства

03.10.2025 13:13
Кіраўнік МУС таксама заявіў, што не падтрымлівае ідэю павелічэння тэрміну чакання на атрыманне польскага грамадзянства. 
 .
Ілюстрацыйнае фота.Foto: Shutterstock/PaulSat

Міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Марцін Кервіньскі заявіў, што не падтрымлівае ідэю павелічэння тэрміну чакання на атрыманне польскага грамадзянства, але выступае за ўвядзенне абавязковай працэдуры праверкі асіміляцыі і ведання польскай мовы. Міністэрства ўжо працуе над адпаведнымі зменамі ў заканадаўстве.

Паводле папярэдніх прапаноў, замежнікі будуць мусіць здаваць тэст з каля 40 пытанняў, а таксама валодаць польскай мовай не ніжэй за ўзровень B2. Уласную ініцыятыву ў гэтай сферы выказаў таксама прэзідэнт Караль Наўроцкі, які хоча павялічыць неабходны тэрмін легальнага пражывання да 10 гадоў. Аднак, як адзначыў Кервіньскі ў інтэрв’ю радыё RMF FM, гэта «не той кірунак», у якім павінны рухацца рэформы.

Кіраўнік МУС падкрэсліў, што значна важней правяраць, ці замежнік сапраўды звязвае сваю будучыню з Польшчай і наколькі ён ужо інтэграваны ў грамадства. Міністр таксама ўказаў, што сённяшнія дыскусіі пра «тры гады для атрымання грамадзянства» не адпавядаюць рэчаіснасці. Паводле палітык, трохгадовы тэрмін ужываецца выключна ў дачыненні да асобаў, якія шукаюць палітычны прытулак, і такіх выпадкаў за апошнія гады было менш за сотню.

Для пераважнай большасці замежнікаў стандартная працэдура займае каля васьмі гадоў, што, паводле Кервіньскага, ужо з’яўляецца даволі строгім фільтрам. Ён нагадаў, што нават пасля гэтага тэрміну канчатковае рашэнне залежыць ад ацэнкі дзяржаўнага служачага і можа зацягнуцца яшчэ на некалькі месяцаў, а часам і гадоў. «Таму казаць пра нібыта лёгкі доступ да польскага грамадзянства — гэта проста няпраўда», — дадаў міністр унутраных спраў.

«Не можа быць сітуацыі, калі чалавек, які не размаўляе па-польску, атрымлівае польскае грамадзянства», — падкрэсліў Кервіньскі. Міністр анансаваў, што канкрэтныя прапановы законапраекта будуць прадстаўленыя ў бліжэйшыя тыдні. У польскіх медыях таксама паведамляецца, што тэст на грамадзянства могуць праводзіць двойчы на год упаўнаважаныя дзяржаўныя ўстановы.

pap/эж


Эміграцыя — гэта цяжка, але я застануся. Шчырая споведзь беларускага студэнта

23.09.2025 07:03
Яму даводзіцца вучыцца на платным аддзяленні і працаваць. З усім спраўляецца. Пра Беларусь больш не думае, не бачыць там перспектывы.

Прэзідэнт унёс у Сейм папраўку да Закона аб грамадзянстве Польшчы і Інстытуце нацыянальнай памяці

30.09.2025 08:42
Прэзідэнт Караль Наўроцкі унёс у Сейм папраўку да Закона аб грамадзянстве Польшчы.