84 маладыя, таленавітыя піяністы з 20 краін, у тым ліку трынаццаць палякаў, бяруць удзел у 19-ым Міжнародным конкурсе піяністаў імя Фрыдэрыка Шапэна. У Нацыянальнай філармоніі ў нядзелю адбываецца трэці дзень праслухоўвання.
Сёння перад журы і публікай выступяць чатыры палякі: пераможца Нацыянальнага конкурсу імя Шапэна Матэвуш Дубель, а таксама Адам Калдунскі, Антоні Клечак і Матэвуш Кшыжаноўскі. Гэта чарговы выступ Адама Калдунскага на конкурсе.
— Сіла маладосці ў энергіі, а сілай узросту ёсць досвед. Я спадзяюся, што ў сваёй інтэрпрытацыі я зрабіў крок наперад і гэта будзе чуваць у маёй музыцы. Для мяне выступленне ў конкурс дае новы досвед. Заўсёды будзе стрэс, калі выступаеш перад настолькі патрабавальнай публікай. Я імкнуся з яго скарыстацца, беручы толькі добрыя аспекты.
Удзельнікаў конкурсу будзе ацэньваць журы з 17 чалавек пад старшынствам легендарнага амерыканскага піяніста і пераможцы конкурсу імя Шапэна 1970 года Гарыка Ольсана. Пераможца будзе абвешчаны ў ноч з 20 на 21 кастрычніка. Конкурс цалкам транслюецца на Польскім радыё 2 і Польскім радыё імя Шапэна.
Польскае радыё і Польскае радыё імя Шапэна з'яўляюцца медыя-патронамі конкурсу, а Польскае радыё 2 — яго суарганізатарам.
ПР/юл