Беларуская Служба

Пасля візіту ва Украіну новая прэм'ерка Літвы наведвае Польшчу 

07.10.2025 15:07
На сустрэчах з кіараўніцтвам Польшчы, у тым ліку з прэм'ерам Дональдам Тускам, абмяркоўваюцца, сярод іншага, эканамічныя і інфраструктурныя праекты, такія як:  Rail Baltica, Via Baltica і Harmony Link. 
Прэм’ерка Літвы Інга РугіненеPAP/UKRINFORM

Новая прэм’ерка Літвы Інга Ругінене яшчэ да ўступлення на пасаду заявіла, што яе першымі замежнымі візітамі будуць паездкі ва Украіну і Польшчу, бо абедзве краіны з’яўляюцца стратэгічнымі партнёрамі Вільнюса.

У панядзелак яна знаходзілася ў Кіеве, дзе сустрэлася з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім, каб абмеркаваць тэрміновыя патрэбы Кіева. У верасні падчас перамоў з прэзідэнтам Польшчы Каралям Наўроцкім у Вільне палітык абяцала ўмацоўваць сувязі з Польшчай у сферах абароны і інфраструктуры.

У аўторак, 7 кастрычніка, у Варшаве на сустрэчах з кіараўніцтвам Польшчы, у тым ліку з прэм'ерам Дональдам Тускам, абмяркоўваюцца пытанні бяспекі і фінансавання абароны, больш цесныя адносіны з ЗША, падтрымка Украіны, супрацоўніцтва з Паўночнымі і Балтыйскімі краінамі, а таксама эканамічныя і інфраструктурныя праекты, такія як:  Rail Baltica, Via Baltica і Harmony Link. 

iar/эж