Беларуская Служба

Першыя польскія ваенныя спадарожнікі будуць запушчаны ў космас у лістападзе

08.10.2025 10:05
Спадарожнікі могуць таксама выкарыстоўвацца ў грамадзянскіх мэтах, напрыклад, падчас стыхійных бедстваў.
 ICEYE Gen4 SAR
Спадарожнік ICEYE Gen4 SAR над Вялікабрытаніяй і Еўропайwww.iceye.com/newsroom/media

Тры першыя разведвальныя ваенныя спадарожнікі польска-фінскай кампаніі ICEYE ў лістападзе бягучага года будуць запушчаны ў космас з мыса Канаверал на Фларыдзе.

Яны будуць абсталяваны манахраматычнай сістэмай візуалізацыі, якая дазволіць назіраць за паверхняй Зямлі незалежна ад воблачнасці або часу сутак. Спадарожнікі таксама могуць выкарыстоўвацца ў грамадзянскіх мэтах, кажа намеснік міністра нацыянальнай абароны Цэзары Томчык (Cezary Tomczyk):

- Напрыклад, у пытаннях, звязаных з рознымі крызісамі, такімі як паводкі або пажары, або праектаваннем некаторых крытычных элементаў інфраструктуры.

У цяперашні час Польшча не мае ніводнага ваеннага спадарожніка, а разведка з арбіты магчымая дзякуючы супрацоўніцтву са Злучанымі Штатамі Амерыкі.

Еўрапейскае касмічнае агенцтва рыхтуе еўрапейскую праграму ўстойлівасці з космасу, у тым ліку сістэму спадарожнікаў Iris Square, якая забяспечыць сувязь для еўрапейскіх краін.

- Мы будзем умацоўваць развіццё еўрапейскіх спадарожнікаў, бо яны таксама ў пэўнай ступені нашыя – польскія.

Кошт кантракту на першыя польскія спадарожнікі і наземныя сістэмы кіравання складзе больш за 860 мільёнаў злотых (больш за 202 мільёны еўра).

IAR/аз

Польскі горад Кельцэ зноў апынуўся ў цэнтры ўвагі ваеннай прамысловасці ў свеце(ФОТА)

03.09.2025 14:02
Міжнародная выстава абароннай прамысловасці – гэта не толькі месца для прэзентацыі тэхналогій, але і форум, на якім прымаюцца рашэнні стратэгічнага значэння.