У Польшчы працягваецца інфекцыйны сезон, а сярод інфекцый дамінуе COVID, паведаміў у размове з грамадскім Польскім радыё прэс-сакратар Галоўнага санітарнага ўрача Польшчы Марэк Вашчэўскі (Marek Waszczewski):
- Што тычыцца актуальных сімптомаў COVID-інфекцый, то яны ў цяперашні час у асноўным падобныя на грып. Сярод згаданых сімптомаў ёсць таксама характэрны боль горла. Гэта зараз адзін з такіх дамінуючых сімптомаў. Калі гаворка ідзе пра COVID-інфекцыі, то ў асноўным мы маем справу з падварыянтам «амікрон».
Марэк Вашчэўскі дадаў, што за апошні тыдзень у Польшчы было зафіксавана больш за 60 000 выпадкаў каранавіруса.
Эксперты рэкамендуюць рабіць прышчэпкі, як супраць COVID, так і супраць грыпу і РСВ, бо гэтыя вірусы таксама хутка з'явяцца ў грамадстве.
IAR/аз