Еўрадэпутат Лукаш Когут падкрэсліў, што Польшча даўно шукала такога рашэння, спасылаючыся, сярод іншага, на вялікую колькасць бежанцаў з Украіны, якіх Польшча прыняла падчас поўнамаштабнай вайны, а таксама на гібрыдную вайну, якая працягваецца на ўсходняй мяжы.
«Гэтае рашэнне, вядома, прынята дзякуючы працы прэм'ер-міністра Дональда Туска, а таксама дэпутатаў Еўрапарламента, якія, у тым ліку і я, з пачатку вайны ва Украіне казалі, што Польшча – гэта краіна на перадавой і што ў Польшчы знаходзіцца больш за мільён бежанцаў і мігрантаў як з Украіны, так і з Беларусі», – заявіў палітык.
Прэм'ер-міністр Дональд Туск пацвердзіў, што Польшча будзе вызвалена ад рэлакацыі мігрантаў:
«Я казаў, што ў Польшчы не будзе перамяшчэння мігрантаў, і яго не будзе! Гэта вырашана. Мы ўзмоцнім барʼер на мяжы з Беларуссю – і цяпер гэта найлепш ахоўваемая мяжа ў Еўропе. Мы зробім больш жорсткімі візавыя правілы і правілы аб прытулку – Польшча стала прыкладам для іншых. Мы гэта робім, а не гаворым пра гэта!»
Рашэнне Еўракамісіі па гэтым пытанні будзе прынята на наступным тыдні. Чакаецца, што да серады яна прадставіць абавязацельствы дзяржаў-членаў ЕС адносна міграцыйнага пакта. У ім будзе ацэнена, якія краіны знаходзяцца пад міграцыйным ціскам, колькасць імігрантаў, якіх плануецца прыняць, і ацэнены так званы штогадовы фонд салідарнасці, г.зн. унёсак кожнай краіны ў дапамогу тым, хто знаходзіцца пад міграцыйным ціскам.
Калі нейкая краіна будзе прызнана такой, што знаходзіцца пад міграцыйным ціскам, яна не толькі будзе вызвалена ад абавязковага перасялення і выплаты за кожнага адхіленага імігранта (20 000 еўра на чалавека), але і атрымае фінансавую дапамогу.
Polskie Radio/вх