Беларуская Служба

У Польшчы на двух памежных пераходах запрацавала Сістэма ўезду/выезду (EES)

12.10.2025 09:46
EES будзе рэгістраваць грамадзян краін  па-за ЕС, якія прыязджаюць кароткі тэрмін, г.зн. да 90 дзён у еўрапейскія краіны.
Ілюстрацыйнае фотаPAP/Wojtek Jargiło

У Польшчы сістэмы спачатку была запушчана на аўтамабільным памежным пераходзе Медыка-Шэгіне і чыгуначным пераходзе Пшэмысль-Мосціска, паведаміў PAP прэс-сакратар Памежнай службы падпалкоўнік Анджэй Юзьвяк.

«Дадзеныя падарожнікаў будуць запісвацца ў EES незалежна ад таго, ці патрэбна ім кароткатэрміновая віза, ці яны карыстаюцца бязвізавым рэжымам. Адмовы ва ўездзе таксама будуць запісвацца ў сістэму. EES не ўвядзе ніякіх новых патрабаванняў для асоб, якія рэалізуюць сваё права на свабоднае перамяшчэнне», — адзначыў Юзьвяк.

EES забяспечыць доступ да інфармацыі аб тым, хто, дзе і калі ўязджае ў Еўрапейскі Саюз. Сістэма дазволіць больш эфектыўна ідэнтыфікаваць асоб, якія ўяўляюць пагрозу бяспецы, тых, хто перавысіў тэрмін знаходжання, і прадухіліць махлярства з асабістымі дадзенымі і дакументамі.

«Выкарыстанне біяметрычных дадзеных гарантуе, што падарожнікі не змогуць выкарыстоўваць некалькі пашпартоў або злоўжываць падарожнымі дакументамі для перавышэння дазволенага тэрміну знаходжання. Еўрапейская сістэма ўезду/выезду (EES) павышае эфектыўнасць памежнага кантролю, выяўляючы пагрозы бяспецы і гарантуючы, што знешнія межы перасякаюць толькі ўпаўнаважаныя асобы», — падкрэсліў прадстаўнік Памежнай службы.

РАР/юл