Беларуская Служба

Кракаў выпускае ўласныя аблігацыі. Навошта? 

14.10.2025 09:02
Да канца года сукупны доўг страдаўняў сталіцы Польшчы можа перавысіць 7 млрд злотых (1,6 млрд еўра).
КракаўФота: Pixabay.com/DzidekLasek

Улады Кракава плануюць размясціць на біржы аблігацыі на суму 305 мільёнаў злотых (каля 71,6 млн еўра). Гэты механізм разглядаецца як больш гнуткі і карысны спосаб фінансавання гарадскіх інвестыцый у параўнанні з банкаўскімі крэдытамі, бо размяшэчнне аблігацый не патрабуе такой колькасці фармальных умоў і дазваляе атрымаць лепшыя працэнтныя стаўкі.

Тым не менш, да канца года сукупны доўг страдаўняў сталіцы Польшчы можа перавысіць 7 млрд злотых (1,6 млрд еўра). Паводле эканаміста Бартоша Бандулы з Вышэйшай школы кіравання і банкаўскай справы, гэта ўжо структурная праблема, характэрная для ўсіх буйных польскіх гарадоў.

«Вялікія агламерацыі абслугоўваюць таксама навакольныя муніцыпалітэты ў сферы адукацыі і інфраструктуры, нясучы дадатковыя выдаткі. Да таго ж адносіны паміж дзяржавай і мясцовымі ўладамі, закладзеныя яшчэ ў 1990-х, не адаптаваныя да сучасных патрэбаў. Дзяржава перадае ўсё больш абавязкаў, але не забяспечвае адпаведных фінансавых рэсурсаў», - перакананы эканаміст. 

Бартош Бандула заклікае жыхароў не паддавацца паніцы: Кракаў не ўваходзіць у спіраль запазычанасці, а толькі падаўжае тэрміны пагашэння, захоўваючы стабільнасць бюджэту.

iar/эж