Паліцыя арыштавала мужчыну, падазраванага ў спробе падпалу будынка на вуліцы Вейскай у Варшаве, дзе, сярод іншага, знаходзіцца штаб-кватэра кіроўнай партыі «Грамадзянская платформа». Паводле звестак паліцыі, 44-гадовы Кшыштаф Б. раней быў затрыманы за пагрозу забойства прэм'ер-міністра Дональда Туска.
У пятніцу хтосьці спрабаваў кінуць кактэйль Молатава ў дзверы будынка на вуліцы Вейскай, дзе, сярод іншага, знаходзіцца штаб-кватэра «Грамадзянскай платформы». Сведкі паведамілі, што злачынца, які падпальваў бутэльку, быў адштурхнуты, і бутэлька разбілася перад уваходам.
Мужчыну арыштавалі ў панядзелак раніцай, паведаміла Галоўнае ўпраўленне паліцыі Варшавы (KSP) на партале X.
Кшыштаф Б. быў арыштаваны ў маі гэтага года «за пагрозы злачынства на партале X, накіраваныя на забойства прэмʼер-міністра Дональда Туска». Паліцыя напісала на X, што справа была перададзена ў суд у чэрвені з абвінаваўчым заключэннем.
44-гадовага мужчыну дапытаюць у панядзелак, яму прадʼяўленыя абвінавачванні ў пагрозах і пашкоджанні маёмасці.
ав