Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Польшчы заявілі аб беспрэцэдэнтнай фінансавай падтрымцы сілавых ведамстваў. Прэм’ер назваў суму

21.10.2025 20:22
Сродкі атрымаюць паліцыя, Дзяржаўная пажарная служба, Памежная служба і Служба аховы дзяржавы.
Польскія памежнік на ахове дзяржаўнай мяжыКрыніца: Straż Graniczna RP

Дональд Туск паведаміў пра выдзяленне 13 млрд злотых (больш за 3 млрд еўра) сілавым ведамствам. Сродкі атрымаюць паліцыя, Дзяржаўная пажарная служба, Памежная служба і Служба аховы дзяржавы (адказвае за ахову першых асоб у краіне, афіцыйных замежных дэлегацый, важных дзяржаўных аб’ектаў і польскіх дыппрадстаўніцтваў за мяжой – рэд.).

Размова ідзе аб праекце мадэрнізацыі сілавых структур, які неўзабаве абмяркуе Рада міністраў Польшчы.

«Гібрыдныя аперацыі, якія арганізуе Расія, цяжка назваць інакш, як новымі тыпамі войнаў. Менавіта таму было прынятае рашэнне выдаткаваць 13 млрд злотых на праграму мадэрнізацыі», – сказаў Туск.

Праект мадэрнізацыі сілавых структур прадугледжвае, што з 13 млрд злотых 11 млрд (2 млрд 600 млн еўра) будуць накіраваны на матэрыяльнае забеспячэнне. Праграма таксама прадугледжвае павышэнне заробкаў для супрацоўнікаў, жыллёвыя датацыі для іх і праграму сацыяльнай абароны работнікаў сілавых ведамстваў.

вс