Беларуская Служба

«Нават адзін дзень у турме – гэта занадта шмат». Польскае МЗС вітае прысуджэнне прэміі Сахарава Анджэю Пачобуту

23.10.2025 08:45
Польскія ўлады пастаянна змагаюцца за вызваленне, зняволеных у Беларусі палякаў, запэўніваюць прадстаўнікі ведамства.
МЗС ПольшчыФота: msz.gov.pl

«Мы вельмі рады, што Анджэй Пачобут атрымаў прэмію Сахарава за сваю барацьбу за правы чалавека і свабоду. Нават адзін дзень у турме – гэта занадта шмат», – напісалі прадстаўнікі польскага Міністэрства замежных спраў на платформе X.

Нагадваем, учора журналіст і актывіст польскай меншасці, які знаходзіцца ў турме ў Беларусі Анджэй Пачобут і асуджаная ў Грузіі журналістка Мзія Амаглабелі былі названы сёлетнімі лаўрэатамі прэміі Еўрапарламента «За свабоду думкі« імя Сахарава.

Гэтую ўзнагароду Пачобуту прынеслі дэмакратычныя каштоўнасці і непахіснасць, лічыць намеснік дзяржсакратара польскага МЗС Войцех Заёнчкоўскі (Wojciech Zajączkowski):

- Гэтая ўзнагарода таксама алегарычна сімвалізуе будучыню Анджэя Пачобута. Спадзяюся, што дзень яго вызвалення неўзабаве надыдзе і, як свабодны чалавек, ён зможа надалей прасоўваць каштоўнасці, якія яму дарагія.

Дыпламат таксама падкрэсліў, што польскія ўлады пастаянна змагаюцца за вызваленне польскіх палітычных зняволеных у Беларусі:

- Прыярытэт – гэта асобы, у якіх польскі пашпарт. Чым хутчэй яны будуць вызваленыя, тым хутчэй мы зможам пачаць дыялог паміж нашымі краінамі.

Прэмія «За свабоду думкі« імя Сахарава была заснаваная ў 1988 годзе. Гэта найвышэйшая ўзнагарода ЕС за дасягненні ў абароне правоў чалавека, дэмакратыі і свабоды слова.

IAR/аз

Ціханоўская выступіць у Еўрапарламенце

22.10.2025 11:15
Палітыка суправаджае яе муж Сяргей Ціханоўскі.

Анджэй Пачобут, беларускі палітвязень, журналіст, атрымаў прэмію Сахарава

22.10.2025 12:24
Анджэй Пачобут атрымаў прэмію Сахарава, якую прысуджае Еўрапейскі парламент за барацьбу за дэмакратыю і правы чалавека.