Беларуская Служба

Міністэрства інфраструктуры плануе ўвесці больш жорсткія правілы для электрасамакатаў

23.10.2025 16:25
Іхная мэта – павышэнне ўзроўню бяспекі на дарозе і паляпшэнне аховы навакольнага асяроддзя.
C
CамакатPhoto: KristofTopolewski/pixabay.com/CC0 Public Domain

Вядзецца праца па абвастрэнні правілаў адносна электрасамакатаў на польскіх дарогах. Міністэрства інфраструктуры паведаміла, што мэтай змяненняў з'яўляецца выцясненне такіх транспартных сродкаў з рынку.

Новыя правілы павінны даць дырэктару Упраўлення тэхнічнага нагляду за транспартам больш шырокія паўнамоцтвы. У тым ліку дазволяць праводзіць больш падрабязныя праверкі электрасамакатаў і выцясняць небяспечныя прадукты з польскага рынку. Напрыклад, калі будзе ўстаноўлена, што дадзеная мадэль электрасамаката здольная рухацца хутчэй за 20 кіламетраў у гадзіну, яго продаж на рынку можна будзе забараніць.

Гэта павінна прывесці да павышэння ўзроўню бяспекі на дарозе і паляпшэння аховы навакольнага асяроддзя. Зараз па праекце працягваюцца кансультацыі, як у міністэрствах і з грамадствам.

Апошнім часам, польскую грамадскую думку ўскалыхнулі небяспечныя выпадкі з удзелам электрасамакатаў, якія рухаліся з вялікай хуткасцю, напрыклад, па тратуарах.

IAR/аз

Польская паліцыя хоча ўвесці абавязковае нашэнне шлемаў для ўсіх, хто перамяшчаецца на роварах і самакатах

02.09.2025 20:03
Актуальна ўрад працуе над зменамі ў закон, якія ўвядуць гэтае патрабаванне толькі для дзяцей і падлеткаў да 16 гадоў.