Беспілотны лятальны апарат Польскай групы ўзбраенняў разбіўся ўвечары ў чацвер, 23 кастрычніка ў Інаўроцлаве. У выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў — стала вядома з паведамлення кампаніі Ваенных авіяцыйных заводаў № 2 у Быдгашчы.
Яе прэзідэнт Якуб Газда (Jakub Gazda) сказаў Польскаму радыё, што цяпер вядуцца следчыя дзеянні.
— Ваенная жандармерыя праводзіць па гэтым пытанні праверку, якая адбываецца таксама на самім авіяцыйным заводзе нумар два. Мы супрацоўнічаем са службамі і зробім усё магчымае, каб высветліць прычыны інцыдэнту.
Дрон, які ўпаў у Інаўроцлаве, — гэта сучасная сістэма кароткадыстанцыйнай разведкі, якая выкарыстоўваецца Узброенымі сіламі для назірання і аналізу мясцовасці ў баявых умовах. Прылада праходзіла выпрабаванні ў войску.
IAR/нг