У лістападзе Іспанія разгорне свае самалёты ў Польшчы, каб узмацніць усходні фланг НАТА пасля серыі парушэнняў паветранай прасторы блока расійскімі беспілотнікамі і самалётамі.
Як паведамляе газета El País, Мадрыд паведаміў, што ў межах місіі будуць задзейнічаны знішчальнік Eurofighter і транспартны самалёт A400M, якія раней базаваліся ў Літве.
Гэты крок зробіць Іспанію адным з ключавых удзельнікаў місіі НАТА Eastern Sentry, распачатай у верасні ў адказ на інцыдэнты з расійскімі дронамі. У аперацыі ўжо ўдзельнічаюць французскія знішчальнікі Rafale і нямецкія Eurofighter. Саюзніцкая авіяцыя дзяжураць паблізу ўсходніх межаў, а брытанскія Typhoon патрулююць польскае неба.
Мадрыд таксама нагадаў, што іспанскія вайскоўцы ўжо служаць на ўсходнім флангу НАТА — у Славакіі, Літве, Латвіі і Румыніі.
iar/эж